Канцлер Германіі Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон размаўлялі па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яны заклікалі расейскага лідэра спыніць баі ў сірыйскай правінцыі Ідліб, заявіў прэс-сакратар нямецкага боку.
Перамовы адбыліся падчас саміту Еўразвязу ў Бруселі. Мэркель і Макрон заявілі, што іх непакоіць гуманітарны крызіс у правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі. Абодва запатрабавалі неадкладнага спынення баявых дзеянняў і магчымасці аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву, сказаў прэс-сакратар.
Ён дадаў, што кіраўнікі Германіі і Францыі заявілі Пуціну, што яны хочуць сустрэцца з ім і прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам, каб выпрацаваць палітычнае вырашэнне канфлікту.
Правінцыя Ідліб застаецца апошнім бастыёнам сірыйскіх паўстанцаў, якія змагаюцца супраць рэжыму прэзідэнта Башара Асада. Частку паўстанцкіх груповак падтрымлівае Турцыяй, а Расія падтрымлівае войскі Асада.
ПР/юл